Заместитель председателя райисполкома - Горновский Денис Геннадьевич
Горновский Денис Геннадьевич
телефон: +(375 163) 65-47-30
Гарноўскі Дзяніс Генадзьевіч нарадзіўся 13 жніўня 1981 года ў горадзе Баранавічы.
У 2003 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2004 па 2014 год працаваў інжынерам па арганізацыі і нормаванні працы, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы, галоўным эканамістам планава-эканамічнага аддзела, намеснікам дырэктара па фінансах і эканоміцы ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод».
З 2014 па 2016 год – начальнік упраўлення эканомікі Баранавіцкага гарвыканкама.
З лютага 2016 года - намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама.
Аналізуе, распрацоўвае і рэалізуе генеральную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна;
каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця рэгіёна;
курыруе пытанні эканомікі, адносін уласнасці, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, страхавой дзейнасці, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей, інавацыйнай дзейнасці, дзяржаўных закупак, гандлю, абслугоўвання насельніцтва, прыдарожнага сэрвісу (у сферы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў.Вядучыя пытанні:
- каардынацыя работы структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця рэгіёна;
- работа сельвыканкамаў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый, гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, забеспячэння насельніцтва торфабрыкетам;
- работу прадпрыемстваў і арганізацый прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання і сферы паслуг, арганізацый усіх форм уласнасці, Баранавіцкага раённага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта";
- распрацоўка асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, стварэнне новых працоўных месцаў;
- сістэматычны аналіз, распрацоўка і прыняцце аператыўных мерапрыемстваў па рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця;
- фінансава-эканамічнае развіццё арганізацый падкантрольных галін;
- статыстыка і аналіз;
- кіраванне дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыя;
- уласніцкі нагляд у гаспадарчых таварыствах, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці раёна;
- малога і сярэдняга бізнесу;
- абарона правоў спажыўцоў;
- знешнеэканамiчныя сувязi;
- інвестыцыйная дзейнасць у рэгіёне;
- цэнаўтварэнне;
- грашовае абарачэнне;
- работа з неплацежаздольнымі арганізацыямі раёна;
- нарыхтоўка (закупка) дзікарослых раслін (грыбоў, ягад, тэхнічнай і лекавай сыравіны);
- рэфармаванне, рэарганізацыя, ліквідацыя прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі раёна;
- узаемадзеянне з банкамі па пытаннях абслугоўвання і крэдытавання арганізацый курыруемых галін і інвестыцыйных праектаў;
- улік і кантроль за выкарыстаннем аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна;
- размеркаванне працоўных рэсурсаў і садзейнічанне занятасці насельніцтва;
- ахова працы;
- рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання;
- дзейнасць садаводчых таварыстваў;
- выдача ліцэнзій індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам;
- своечасовая аплата на прадпрыемствах, у аЗабяспечвае ўзаемадзеянне раённага выканаўчага камітэта з:
- Баранавіцкае райспажыўтаварыства;
- інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай вобласці;
- упраўленне статыстыкі г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
- Баранавіцкі міжраённы аддзел Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
- прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў г. Баранавічы і Баранавіцкім раёне;
- Баранавіцкі раённы вузел паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта»;
- адкрытае акцыянернае таварыства “ТБЗ Ляхавічы”.
Кантралюе выкананне патрабаванняў:
- Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»;
- Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;
- Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»;
- Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
- Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Узначальвае камісіі, саветы, групы, якія ўтвараюцца рашэннем раённага выканаўчага камітэта, распараджэннем старшыні райвыканкама.
Кіруе выкананнем Дзяржаўных праграм па напрамку дзейнасці.
Кіруе дзейнасцю:
- аддзел эканомікі;
- аддзелы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па пытаннях удасканалення сістэмы аплаты працы і ўзмацнення матывацыі ў галінах эканомікі, удасканалення рэгулявання працы і выкарыстання працоўных рэсурсаў, экспертызы, аховы працы, працоўных адносін, занятасці насельніцтва).